Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каўпак, ✂, м.

  1. Галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы.

    • К. повара.
  2. Накрыўка такой формы над чым-н.

    • Шкляны к.

|| памянш. каўпачок, ✂.

|| прым. каўпачны, ✂ і каўпаковы, ✂.

  • Каўпаковая печ (тэхнічная печ з награвальным і засцерагальным каўпаком).

каўстык, ✂, м.

Тэхнічны едкі натр.

|| прым. каўстычны, ✂.

  • Каўстычная сода.

каўтануць, ✂ і каўтнуць, ✂; зак. і аднакр. (абл.).

Глынуць.

  • К. свежага паветра.

|| незак. каўтаць, ✂.

каўтун, ✂, м.

  1. Хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца ў камяк.

    • К. марудна вылечваецца.
    • К. і ў коней бывае.
  2. мн. -оў. Валасы (разм. пагард.).

    • Прычашы свае каўтуны.

|| прым. каўтунны, ✂.

каўчук, ✂, м.

Эластычнае рэчыва, якое здабываецца з млечнага соку некаторых трапічных раслін або штучным спосабам і скарыстоўваецца для вырабу гумы.

  • Натуральны к.
  • Сінтэтычны к. (які атрымліваюць хімічным спосабам).

|| прым. каўчукавы, ✂.

каўчуканос, ✂, м.

Расліна, з якой здабываецца каўчук.

|| прым. каўчуканосны, ✂.

каўчэг, ✂, м.

  1. У біблейскай міфалогіі: судна, у якім Ной выратаваў людзей і жывёл ад сусветнага патопу.

  2. У праваслаўнай царкве: скрынка для захоўвання некаторых асабліва каштоўных рэчаў.

|| прым. каўчэжны, ✂.

кафедра, ✂, ж.

  1. Узвышэнне для лектара, прамоўцы.

    • Лектар падняўся на кафедру.
  2. У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.

    • К. хіміі.
    • К. беларускай мовы і літаратуры.
  3. Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.

|| прым. кафедральны, ✂.

○

  • Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.

кафеін, ✂, м.

Узбуджальны сродак, які здабываецца з зярнят кофе, чайнага лісця і скарыстоўваецца ў медыцыне як стымулятар дзейнасці цэнтральнай нервовай сістэмы.

|| прым. кафеінавы, ✂.

кафейнік, ✂, м.

Пасудзіна для варкі кофе.