кафедра назоўнік | жаночы род
-
Узвышэнне для лектара, прамоўцы.
- Лектар падняўся на кафедру.
-
У вышэйшай школе: аб’яднанне спецыялістаў вучэбных дысцыплін, якія адносяцца да адной галіны навукі.
- К. хіміі.
- К. беларускай мовы і літаратуры.
-
Пасада епіскапа, які кіруе епархіяй.
|| прыметнік: кафедральны.
- Кафедральны сабор — галоўны сабор у горадзе, у якім богаслужэнне вядзе епіскап.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)