Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піхаць, ✂; незак.

Тое, што і пхаць.

|| аднакр. піхнуць, ✂.

|| наз. піханне, ✂.

піхта, ✂, ж.

Вечназялёнае хваёвае дрэва з мяккімі плоскімі шыпулькамі і з прама стаячымі шышкамі.

|| прым. піхтавы, ✂.

піца, ✂, ж.

Ежа — тонкая аладка з цеста з запечанымі на ёй пад соусам кавалачкамі мяса, сыру, гародніны, грыбоў.

піццё, ✂, н.

  1. гл. піць.

  2. Тое, што п’юць, напітак.

    • Салодкае п.

піць, ✂; незак.

  1. Глытаць вадкасць.

    • П. каву.
    • Хочацца п.
  2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.

    • П. за чыё-н. здароўе.
    • Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).
  3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.

    • Муж не п’е і не курыць.
    • П. без просыпу.

◊

  • Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.

|| зак. выпіць, ✂.

|| наз. піццё, ✂ і пітво, ✂.

піцэрыя, ✂, ж.

Закусачная, дзе гандлююць піцай.

пішчаль, ✂, ж.

Старадаўняя пушка ці вялікае цяжкае ружжо, якое зараджалася цераз ствол.

|| прым. пішчальны, ✂.

пішчаць, ✂; незак.

Рабіць піск; гаварыць пісклівым голасам.

  • Пішчалі птушаняты.

|| аднакр. піснуць, ✂ і піскнуць, ✂.

пішчык, ✂, м.

  1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

  2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

    • П. габоя.
  3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спецыяльны тэрмін).

піяла, ✂, ж.

Круглая невысокая пасудзіна для піцця, вузкая знізу і шырокая ўверсе (выкарыстоўваецца ў Сярэдняй Азіі).

  • П. кумысу.