Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

я́страб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі.

|| прым. ястрабі́ны, -ая, -ае.

Ястрабінае паляванне (пры дапамозе лоўчых ястрабаў). Я. позірк (перан.: драпежны).

ястрабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Маленькі ястраб.

2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.).

ястрабяня́ і ястрабянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня ястраба.

ясты́к, -а, м.

Ікра асятровых і часцікавых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка.

|| прым. ясты́чны, -ая, -ае.