як-не́будзь, прысл.
1. Якім-н. чынам, так або інакш.
Выйдзем як-небудзь са становішча.
2. Калі-н., у недалёкім будучым.
Зайдзі да мяне як-небудзь.
як-нія́к, прысл.
1. У нейкай меры, пэўным чынам.
Я ж яшчэ магу як-ніяк стаяць на нагах.
2. у знач. пабочн. сл. Усё ж такі.
Чаго нам быць у злосці, мы ж, як-ніяк, — радня.