Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

я́ва, -ы, ж.

Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара.

Мара стала явай.

я́вар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.

Высокі я.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. я́варавы, -ая, -ае.

я́вачны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.).

Явачныя дні.

2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.).

Явачная кватэра.

Явачным парадкам — без папярэдняй згоды, дазволу.

Усяліцца ў дом явачным парадкам.