Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

э́му, нескл., м.

Вялікая птушка атрада казуарападобных з буравата-шэрым апярэннем і доўгімі нагамі; аўстралійскі страус.

эму́льсія, -і, ж. (спец.).

1. Вадкасць з узважанымі ў ёй часціцамі іншай вадкасці.

2. Святлоадчувальны слой на фотапласцінках, фота- і кінаплёнцы (уст.).

|| прым. эмульсі́йны, -ая, -ае.