эмпіры́зм, -у, м.
1. Філасофскі кірунак, які прызнае пачуццёвае ўспрыманне і вопыт адзінай крыніцай пазнання і недаацэньвае значэнне паняццяў, тэарэтычных абагульненняў пры вывучэнні асобных фактаў, з’яў.
2. Даследчы метад, заснаваны на апісанні фактаў, без далейшых заключэнняў і тэарэтычных абагульненняў (кніжн.).
|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.
эмпі́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Паслядоўнік эмпірызму (у 1 знач.).
2. Вучоны, які будуе свае даследаванні на эмпірызме (у 2 знач.; кніжн.).
эмпіры́чны, -ая, -ае.
1. гл. эмпірызм, эмпірыя.
2. Прасякнуты эмпірызмам, заснаваны на эмпірыі; вопытны.
Э. вывад.
|| наз. эмпіры́чнасць, -і, ж.
эмпіры́я, -і, ж. (кніжн.).
1. Чалавечы вопыт увогуле, успрыманне ўсяго знешняга органамі пачуццяў.
2. Назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.
|| прым. эмпіры́чны, -ая, -ае.
эмпірыякрытыцы́зм, -у, м.
Суб’ектыўна-ідэалістычны кірунак у філасофіі і метадалогіі навукі канца 19 — пачатку 20 ст., які адмаўляе аб’ектыўнае існаванне матэрыяльнага свету і разглядае яго як з’яву свядомасці і спалучэнне адчуванняў індывіда.