Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

эмба́рга, нескл., н. (спец.).

Дзяржаўная забарона ўвозу ці вывазу замежных тавараў, каштоўнасцей або затрыманне дзяржавай маёмасці (суднаў, узбраення), якая належыць замежнай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

Эканамічнае э.

эмбле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

Відарыс, умоўнае абазначэнне якога-н. паняцця, ідэі.

Голуб — э. міру.

Нацыянальная э.

|| прым. эмблематы́чны, -ая, -ае.

эмбрыёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне эмбрыялогіі.

эмбрыён, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Зародак чалавека ці жывёлы на пачатковых стадыях развіцця.

|| прым. эмбрыяна́льны, -ая, -ае.

эмбрыяло́гія, -і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае ўтварэнне і развіццё эмбрыёнаў.

|| прым. эмбрыялагі́чны, -ая, -ае.