Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-н.

Ш. нітак.

2. Прыстасаванне ў швейных, ткацкіх і пад. машынах для намотвання нітак.

3. Тое, што і шпуля (у 3 знач.; спец.).

|| прым. шпу́лечны, -ая, -ае і шпу́лькавы, -ая, -ае.

шпу́ля, -і, мн. -і, шпуль, ж.

1. Тое, што і шпулька (у 1 і 2 знач.).

2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.

3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).

Ш. кабелю.

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

шпур, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Цыліндрычная адтуліна, якая прасвідроўваецца ў горнай пародзе для размяшчэння выбуховага рэчыва, а таксама наогул зробленая свердлам вузкая свідравіна.

|| прым. шпуравы́, -а́я, -о́е.

Шпуравая свідравіна.

шпурля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., чым (разм.).

Тое, што і кідацца (у 1 знач.).

Ш. снежкамі.

|| наз. шпурля́нне, -я, н.

шпурля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што і чым (разм.).

1. 3 сілай кідаць.

Ш. камяні або камянямі ў каго-н.

2. перан. Выдаткоўваць без карысці, марна.

Ш. грошы на вецер.

|| аднакр. шпурну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шпурля́нне, -я, н.