Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шо́рах, -у, мн. -і, -аў, м.

Глухі гук ад трэння, лёгкага дакранання да чаго-н.

Ш. сухога лісця.

шо́ргат, -у, М -гаце, мн. -ы, -аў, м.

Слабы, невыразны шум ад руху, трэння аднаго прадмета аб другі.

Ш. пілы.

шо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць шоргат, з шумам праводзіць чым-н.

Шыны аўтамабіляў шоргалі па асфальце.

Ш. мятлой па тратуары.

2. чым і без дап. Хадзіць, не падымаючы ног.

Не шоргай ботамі.

Хопіць ш. па хаце.

3. Шукаць навобмацак, мацаць.

Ш. упоцемку па дзвярах.

|| аднакр. шаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шо́рганне, -я, н.

шо́рсткі, -ая, -ае.

1. Шурпаты, агрубелы, калючы, цвёрды.

Ш. асфальт.

Шорсткая далонь.

Ш. снег.

2. перан. Рэзкі рашучы, з цвёрдым характарам.

Ш. чалавек.

|| наз. шо́рсткасць, -і, ж.

шо́рты, -аў.

Род кароткіх (вышэй каленяў) штаноў.

Мужчынскія ш.

шо́рхат, -у, М -хаце, м.

Глухі гук, шум ад руху, трэння, лёгкага дакранання.

Ш. лісця.

Ш. ног.

шо́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і шоргаць.

Шорхаў гэбель.

Пад нагамі шорхала лісце.

Ш. мятлой па панадворку.

|| наз. шо́рханне, -я, н.

шо́ры, -аў.

1. Цвёрдыя пласцінкі, прымацаваныя да вуздэчкі на ўзроўні вачэй, якія не даюць магчымасці каню глядзець па баках.

Хто згадзіўся надзець ш., той надзене і хамут (прыказка).

2. У парнай запрэжцы: збруя без дугі і хамута, са шлеямі (гл. шляя ў 2 знач.; спец.).

3. перан. Тое, што перашкаджае каму-н. правільна разумець наваколле; абмежаванасць (кніжн.).

Ш. на вачах у каго-небудзь.

Ш. некультурнасці.

Браць у шоры, трымаць у шорах каго (разм.) — строга абмяжоўваць чые-н. дзеянні, свабоду дзейнасці.

|| прым. шо́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).