Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шво, -а, мн. -ы, -оў, н.

1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.

Парвацца ў шве.

Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).

2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).

Швы чэрапа.

Ш. цаглянай кладкі.

3. Спосаб шыцця, вышыўкі.

Няроўнае ш.

Сцябліністае ш.

Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.

Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).

|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Ш. матэрыял (у хірургіі).

шво́ран, -рна, мн. -рны, -рнаў, м.

Стрыжань у паваротным злучэнні пярэдняй часткі кузава павозкі, які забяспечвае павароты на хаду.

|| прым. шво́рнавы, -ая, -ае.