Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чым¹, злуч.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Лепш ехаць, чым ісці.

Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.

2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

Перш чым есці, трэба мыць рукі.

чым² гл. што.

чы́мсьці гл. штосьці¹.

чы́мся¹, злуч. параўнальны (разм.).

Ужыв. для сувязі параўнальных зваротаў, якія паясняюць адзін з членаў сказа ў форме вышэйшай ступені параўнання.

Мёд саладзейшы, ч. цукеркі.

чы́мся², займ. неазнач. (разм.).

Тое, што і чымсьці.

Ён быў ч. незадаволены.