чым¹, злуч.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Лепш ехаць, чым ісці.

Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.

2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

Перш чым есці, трэба мыць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)