Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыгу́н, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі, менш коўкі, чым сталь.

Выплаўка чыгуну.

2. -а́. Гаршчок з такога сплаву.

Паставіць ч. у печ.

|| памянш. чыгуно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 2 знач.) і чыгу́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| прым. чыгу́нны, -ая, -ае.

чыгуналіце́йны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выплаўкі, ліцця чыгуну (у 1 знач.)

Ч. завод.

чыгуналіце́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца выплаўкай чыгуну, ліццём чыгунных вырабаў.

чыгунаплаві́льны, -ая, -ае.

Тое, што і чыгуналіцейны.

Ч. завод.

чыгу́начнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік чыгуначнага транспарту.

|| ж. чыгу́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

чыгу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху цягнікоў.

Пракласці чыгунку.

Рамонт чыгункі.

2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе.

Працаваць дыспетчарам на чыгунцы.

3. Чыгунная печка (разм.).

|| прым. чыгу́начны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).