чык, выкл. (разм.).
1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння кароткага адрывістага трэску, ляску і пад.
У хаце чыкалі ходзікі: чык-чык...
2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. чыкаць—чыкнуць.
Нажом чык — і пальца няма.
чы́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім-чым (разм.).
Валаводзіцца, вазіцца.
Чаго з ім ч.!
чы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, якія ўтвараюцца работай некаторых механізмаў.
Гадзіннік чыкае.
2. што і без дап. Хутка рэзаць, сячы і пад. (разм.).
|| аднакр. чы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. чы́канне, -я, н.
чыкільга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
Ісці, кульгаючы, прыпадаючы на адну нагу.
|| наз. чыкільга́нне, -я, н.
чыкіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
Тое, што і чыкільгаць.
|| наз. чыкіля́нне, -я, н.