Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чый¹, чыя́, чыё, займ. пыт. і адносны.

1. пыт. Указвае на прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-н.

Чыя гэта хата? Чый гэта нож?

2. пыт. і адносны. 3 якой сям’і, з якога роду.

Чый ты будзеш?

3. Тое, што і чый-небудзь (разм.).

Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.

Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

Настаўніца паведаміла вучням, чыё сачыненне лепшае.

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.

Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.

чый², чы́ю, м.

1. Высокі стэпавы кавыль, які расце ў Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

Сцябло чыю.

2. Высушаныя сцёблы гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца для пляцення розных вырабаў, а таксама як сыравіна для папяровай і цэлюлознай вытворчасці.

чы́йсьці, чыя́сьці, чыёсьці, займ. неазнач.

Які невядома каму належыць.

Пачуўся ч. стук.

Ляжала на стале чыясьці кніжка.

чый-не́будзь, чыя-не́будзь, чыё-не́будзь; займ. неазнач.

Які належыць каму-н.

чый-нічы́й, чыя-нічыя́, чыё-нічыё; займ. неазнач.

Які належыць сяму-таму.