чый¹, чыя́, чыё, займ. пыт. і адносны.
1. пыт. Указвае на прыналежнасць каго-, чаго-н. каму-н.
Чыя гэта хата? Чый гэта нож?
2. пыт. і адносны. 3 якой сям’і, з якога роду.
Чый ты будзеш?
3. Тое, што і чый-небудзь (разм.).
Не хадзі босы, абуй чые чаравікі.
4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы.
Гэта быў чалавек, чыя хата стаяла на ўзлеску.
5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.
Настаўніца паведаміла вучням, чыё сачыненне лепшае.
6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы.
Няхай той, чыя гэта шапка, і забярэ яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)