Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фашы́зм, -у, м.

Ідэалогія ваяўнічага шавінізму і расізму, якая імкнецца да знішчэння дэмакратыі, устанаўлення рэжыму жорсткай рэакцыі і развязвання захопніцкіх войнаў

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.

Ф. рэжым.

фашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж. (спец.).

Звязаны пучок, жмут галля, чароту для ўмацавання насыпаў, плацін, дарог па балоце і пад.

|| прым. фашы́нны, -ая, -ае.

фашы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік фашызму, член фашысцкай арганізацыі.

|| ж. фашы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фашы́сцкі, -ая, -ае.