Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фі́бра¹, -ы, мн. -ы, фібр і -аў, ж.

1. Валакно расліннай або жывёльнай тканкі (уст.).

2. перан., мн. У выразе: усімі фібрамі душы — вельмі моцна, страсна.

Ненавідзець усімі фібрамі душы.

Імкнуцца ўсімі фібрамі душы.

фі́бра², -ы, ж. (спец.).

Трывалая папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая замяняе скуру, а таксама з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам.

|| прым. фі́бравы, -ая, -ае.

Ф. чамадан.

фібро́ма, -ы, мн. -ы, -о́м, ж. (спец.).

Дабраякасная пухліна з валакністай злучальнай тканкі.

|| прым. фібро́мны, -ая, -ае і фібрамато́зны, -ая, -ае.

фі́га¹, -і, ДМ фі́зе, мн. -і, фіг, ж. (разм.).

Тое, што і дуля (у 2 знач.).

Фіга з маслам — нічога, зусім нічога.

Фіга на талерцы — непрыемнасць для каго-н., прыхаваная ветлівасцю, далікатнасцю.

фі́га², -і, ДМ фі́зе, мн. -і, фіг, ж.

1. Субтрапічнае дрэва сямейства тутавых, смакоўніпа, інжыр.

2. Плод гэтага дрэва.

|| прым. фі́гавы, -ая, -ае.

фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў (разм.).

Жарты, хітрыкі, незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

Ведаю я вашы ф., не пройдзе!

фігля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фокуснік, акрабат (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фігля́рскі, -ая, -ае.

фігля́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і фіглярыць

фігля́рства, -а, н. (разм.).

Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).

фігля́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Займацца фіглярствам, крыўляцца.