Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фі́га¹, -і, ДМ фі́зе, мн. -і, фіг, ж. (разм.).

Тое, што і дуля (у 2 знач.).

Фіга з маслам — нічога, зусім нічога.

Фіга на талерцы — непрыемнасць для каго-н., прыхаваная ветлівасцю, далікатнасцю.

фі́га², -і, ДМ фі́зе, мн. -і, фіг, ж.

1. Субтрапічнае дрэва сямейства тутавых, смакоўніпа, інжыр.

2. Плод гэтага дрэва.

|| прым. фі́гавы, -ая, -ае.

фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў (разм.).

Жарты, хітрыкі, незразумелыя і непрыстойныя прыёмы для дасягнення чаго-н.

Ведаю я вашы ф., не пройдзе!

фігля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фокуснік, акрабат (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фігля́рскі, -ая, -ае.

фігля́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і фіглярыць

фігля́рства, -а, н. (разм.).

Паводзіны фігляра або выхадка фігляра (у 2 знач.).

фігля́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Займацца фіглярствам, крыўляцца.

фігу́ра, -ы, мн. -ы, -гу́р, ж.

1. У геаметрыі: частка плоскасці, абмежаваная замкнутай лініяй, а таксама наогул сукупнасць размешчаных пэўным чынам пунктаў, ліній, паверхней і цел.

2. Комплекс рухаў пры выкананні чаго-н. (у танцы, пры катанні на лыжах і пад.).

Першая ф. кадрылі.

3. Постаць чалавека або жывёлы ў скульптуры, жывапісе.

Скульптурная ф.

4. Пра чалавека (звычайна невядомага, незнаёмага ці кепска бачнага).

У цемнаце прайшлі тры фігуры.

5. Целасклад, а таксама знешнія абрысы, формы чалавека.

Дзяўчына з прыгожай фігурай.

6. перан. Пра чалавека як носьбіта якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

Буйная палітычная ф.

Раней ён быў вялікай фігурай.

7. У шахматах: кароль, ферзь, ладцзя, слон і конь.

8. У гульні ў карты: старшая ігральная карта — валет, дама, кароль, туз.

9. Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.

Рытмічныя фігуры.

|| памянш. фігу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 3 і 5 знач.).

|| прым. фігу́рны, -ая, -ае (да 5 знач.).

фігурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н., прымаючы ўдзел у чым-н.

Ф. на сходзе ў якасці запрошанага.

2. Называцца, упамінацца.

Гэта праблема не фігуравала на з’ездзе.

|| наз. фігурава́нне, -я, н.

фігура́льны, -ая, -ае.

Алегарычны, вобразны.

Ф. зварот.

Ф. сэнс.

|| наз. фігура́льнасць, -і, ж.