Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фу, выкл.

1. Ужыв. пры выражэнні дакору, прыкрасці, пагарды, агіды, нездаволенасці і пад.

Фу!

Як вам не сорамна!

Фу!

Брыдота якая!

2. Ужыв. для выражэння стомленасці або палёгкі, задавальнення.

Фу!

Якая страшэнная спёка!

Фу, як здарожыўся!

Фу ты (разм.) — ужыв. пры здзіўленні або раздражненні ад чаго-н.

фу́га, -і, ДМ фу́зе, мн. -і, фуг, ж. (спец.).

Музычны твор, заснаваны на паслядоўным паўтарэнні адной музычнай тэмы некалькімі галасамі.

|| прым. фу́гавы, -ая, -ае.

фугава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

1. Стругаць фуганкам.

2. Шчыльна падганяць і склейваць рабром паверхні дошак.

|| зак. сфугава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 2 знач.).

|| наз. фуго́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. і фугава́нне, -я, н.

|| прым. фугава́льны, -ая, -ае і фуго́вачны, -ая, -ае.

фуга́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Доўгі сталярны рубанак, прызначаны для чыставога стругання дэталей, дошак.

|| прым. фуга́начны, -ая, -ае і фуга́нкавы, -ая, -ае.

фуга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад ваду і ўзрываецца ад удару, запальвання або іншага дзеяння.

|| прым. фуга́сны, -ая, -ае.

фуга́ска, -і, ДМа́сцы, мн. -і, -сак, ж. (разм.).

Фугасная авіябомба або фугасны снарад.

фуга́сны, -ая, -ае.

1. гл. фугас.

2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры ўзрыве (у адрозненне ад ударнага або запальнага ўздзеяння).

Ф. снарад.

фуго́вачны гл. фугаваць.

фуго́ўка гл. фугаваць.

фужэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бакал на высокай ножцы.

Хрустальны ф.

|| прым. фужэ́рны, -ая, -ае.