Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фу́ра, -ы, мн. -ы, фур, ж.

Вялікія, звычайна крытыя, калёсы, машына і пад. для перавозкі грузаў.

фура́ж, -у́, м.

Раслінны корм для свойскай жывёлы і птушак.

|| прым. фура́жны, -ая, -ае.

Фуражныя культуры.

фура́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка.

|| прым. фура́жачны, -ая, -ае.

Фуражачная майстэрня.

фуражы́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Работнік па нарыхтоўцы, захаванні і выдачы фуражу.

2. Той, хто адпраўлены на фуражыроўку (гіст.).

|| прым. фуражы́рскі, -ая, -ае.

фуражыро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (гіст.).

Нарыхтоўка фуражу для войск у ваенны час.

фурго́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Крытая павозка для паклажы, а таксама крыты аўтамабіль для перавозкі грузаў.

|| прым. фурго́нны, -ая, -ае.

фурма́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў і фу́рман, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які кіруе коньмі ў запрэжанай павозцы; вазак.

|| прым. фурма́нскі, -ая, -ае і фу́рманскі, -ая, -ае.

фурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Падвода для перавозкі грузаў.

|| прым. фурма́начны, -ая, -ае.

фурніту́ра, -ы, ж.

Дапаможныя матэрыялы, прыкла́д у якой-н. вытворчасці (напр., у кравецкай справе — гузікі, кнопкі і пад.).

Шавецкая ф.

|| прым. фурніту́рны, -ая, -ае.

фуро́р, -у, м.

Шумны публічны поспех.

Кніга зрабіла сапраўдны ф. у грамадстве.