Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

феада́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пры феадалізме: прадстаўнік пануючага класа, памешчык, які эксплуатуе прыгонных сялян.

феадалі́зм, -у, м.

Грамадска-эканамічная фармацыя, у аснове якой ляжыць уласнасць феадала на сродкі вытворчасці і прыгонных сялян.

|| прым. феада́льны, -ая, -ае.

федэралі́зм, -у, м.

1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі (у 1 знач.).

2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралі́сцкі, -ая, -ае.

федэралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік федэралізму.

|| ж. федэралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.

феерве́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Каляровыя агні ў паветры, якія атрымліваюцца пры спальванні разнастайных парахавых сумесей у час розных свят, урачыстасцей і пад.

Святочны ф.

Ф. слоў (перан.: пралішняе мнагаслоўе).

|| прым. феерве́рачны, -ая, -ае.

феерве́ркер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: унтэр-афіцэр артылерыі.

фееры́чны, -ая, -ае.

1. гл. феерыя.

2. Казачны, чароўны, як у феерыі.

Феерычнае відовішча.

|| наз. фееры́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

фее́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Тэатральнае або цыркавое прадстаўленне з казачным сюжэтам, раскошнымі дэкарацыямі і рознымі сцэнічнымі эфектамі.

2. перан. Чароўнае, казачнае відовішча.

|| прым. фееры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Феерычныя эфекты.

фела́х, -а, мн. -і, -аў, м.

Селянін-земляроб у арабскіх краінах.

|| прым. фела́хскі, -ая, -ае.