Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фехтава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем.

|| ж. фехтава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

фехтава́нне, -я, н.

Від спорту: мастацтва барацьбы на рапірах, шпагах, шаблях і пад.

фехтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Біцца на рапірах, шпагах, шаблях і пад.; займацца фехтаваннем.

|| прым. фехтава́льны, -ая, -ае.