Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

федэралі́зм, -у, м.

1. Дзяржаўны лад, заснаваны на прынцыпах федэрацыі (у 1 знач.).

2. Палітычны рух за ўстанаўленне такога ладу.

|| прым. федэралі́сцкі, -ая, -ае.

федэралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік федэралізму.

|| ж. федэралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

федэра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Дзяржава, якая складаецца з самастойных дзяржаў або дзяржаўных утварэнняў, што захоўваюць пэўную юрыдычную і палітычную самастойнасць; адпаведная форма дзяржаўнага ўладкавання.

Расійская Ф.

2. Саюз асобных таварыстваў, арганізацый.

Шахматная ф.

|| прым. федэраты́ўны, -ая, -ае і федэра́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Федэратыўная дзяржава.

Федэратыўная адзінка.

На федэратыўных пачатках.

Федэральны канцлер.