Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фераспла́ў, -ла́ву, мн.а́вы, -ла́ваў, м. (спец.).

Сплаў жалеза з якім-н. іншым элементам.

|| прым. фераспла́ўны, -ая, -ае.

ферзь, ферзя́, мн. ферзі́, -ёў, м.

Самая моцная фігура ў шахматнай гульні.

|| прым. фе́рзевы, -ая, -ае.

Ф. гамбіт.

фе́рма¹, -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж.

1. Жывёлагадоўчая гаспадарка сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Лепшая ў раёне малочная ф.

2. Прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, заснаванае на ўласнай або арандаванай зямлі.

фе́рма², -ы, мн. -ы, ферм і -аў, ж. (спец.).

Збудаванне, канструкцыя са злучаных між сабой металічных ці драўляных брусоў.

Маставая ф.

|| прым. фе́рмавы, -ая, -ае.

ферме́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Бялковае рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткай і паскарае хімічныя рэакцыі ў жывых сістэмах.

|| прым. ферме́нтны, -ая, -ае.

фе́рмер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік або арандатар фермы¹ (у 2 знач.).

|| прым. фе́рмерскі, -ая, -ае.

фе́рмерства, -а, н.

1. Фермерская сістэма гаспадаркі.

2. зб. Фермеры.

ферт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

1. Старая назва літары «ф».

2. Самаздаволены, фарсісты і франтаваты чалавек (разм.).

Хадзіць фертам (разм.) — мець самаздаволены выгляд.