Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фізіёлаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па фізіялогіі (у 1 знач.).

фі́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па фізіцы.

фі́зіка, -і, ДМ -зіцы, ж.

1. Навука аб уласцівасцях і будове матэрыі, аб формах яе руху і зменах.

Тэарэтычная ф.

2. Будова і ўласцівасці, формы руху і змянення якой-н. матэрыі.

Ф. цвёрдага цела.

Ф. плазмы.

Ф. ядра.

|| прым. фізі́чны, -ая, -ае.

фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

фізіяло́гія, -і, ж.

1. Навука аб жыццядзейнасці арганізма, яго клетак, органаў, функцыянальных сістэм.

Ф. чалавека.

Ф. раслін.

2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, што адбываюцца ў арганізме і яго частках.

Ф. вышэйшай нервовай дзейнасці.

Ф. дыхання.

3. перан. Грубая пачуццёвасць, секс (разм.).

|| прым. фізіялагі́чны, -ая, -ае.

фізіяно́мія, -і, мн. -і, -мій, ж.

Твар чалавека.

Непрыемная ф.

Пацешная ф.

Ф. мясцовасці, вёскі (перан.: знешні выгляд).

фізіятэрапе́ўт, -а, М -е́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па фізіятэрапіі.

Урач-ф.

фізіятэрапі́я, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

|| прым. фізіятэрапеўты́чны, -ая, -ае.

Ф. кабінет.

фізкульту́ра, -ы, ж.

Усебаковае ўмацаванне і ўдасканаленне чалавечага цела пры дапамозе фізічных практыкаванняў, а таксама адпаведная дысцыпліна.

Зала для фізкультуры.

Адпусціць сродкі на фізкультуру.

|| прым. фізкульту́рны, -ая, -ае.

фізкульту́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца фізічнай культурай, спортам.

2. Выкладчык фізкультуры (разм.).

|| ж. фізкульту́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.