фізіятэрапі́я, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

|| прым. фізіятэрапеўты́чны, -ая, -ае.

Ф. кабінет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)