фа́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.
Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.
Кандытарская ф.
Ф. дзіцячых цацак.
|| прым. фабры́чны, -ая, -ае.
Ф. гудок.
фабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
1. Вырабляць што-н. фабрычным спосабам (уст.).
2. перан. Рабіць ці распаўсюджваць што-н. ілжывае, фальшывае (неадабр.).
Ф. дакументы.
Ф. злосныя плёткі.
|| зак. сфабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны (да 2 знач.).
|| наз. фабрыка́цыя, -і, ж. і фабрыкава́нне, -я, н.
фабрыка́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Уладальнік фабрыкі.
2. перан. Той, хто фабрыкуе (у 2 знач.) што-н. (неадабр.).
Фабрыканты няпраўды.
|| ж. фабрыка́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
|| прым. фабрыка́нцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).
фабрыка́т, -у, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
Гатовы прадукт прамысловай вытворчасці.
фабры́чны, -ая, -ае.
1. гл. фабрыка.
2. Выраблены на фабрыцы, не саматужна.
Фабрычная шафа.
3. Такі, дзе ёсць фабрыка; прамысловы.
Ф. гарадок.
фа́була, -ы, мн. -ы, -бул, ж. (спец.).
Сюжэтная аснова літаратурнага твора, дзе храналагічна паслядоўна адлюстроўваюцца жыццёвыя падзеі, учынкі герояў і іх лёс.
|| прым. фа́бульны, -ая, -ае.