фа́ра, -ы, мн. -ы, фар, ж.
Ліхтар з рэфлектарам на аўтамабілі, лакаматыве, матацыкле і пад. для асвятлення шляху.
Пярэднія фары.
фарао́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тытул старажытнаегіпецкіх цароў, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.
|| прым. фарао́наўскі, -ая, -ае.
фа́рба, -ы, мн. -ы, фарб і -аў, ж.
1. Рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або насычае.
Ф. на ацэтоне.
2. звычайна мн. Каларыт, колер, тон (на карціне, у прыродзе і інш.).
Фарбы асенняй прыроды.
Абмаляваць падзеі яркімі фарбамі.
4. Тое, што і румянец.
Твар меў штучную фарбу.
|| прым. фа́рбавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
фарбава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Рэчыва, якое выкарыстоўваецца для фарбавання.
Натуральныя фарбавальнікі.
фарбава́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.
Майстэрня або цэх, дзе фарбуюць тканіны.
фарбава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, спецыяліст па фарбавальнай справе.
|| ж. фарбава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
фарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пакрывацца, насычацца фарбай.
Сцены добра фарбуюцца.
2. (1 і 2 ас. звычайна на ўжыв.). Пэцкаць сабой (пра што-н. нетрывала афарбаванае, пра свежую фарбу).
Дзверы яшчэ фарбуюцца.
3. Падмалёўваць вусны, твар, валасы (разм.).
|| зак. пафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся (да 1 і 3 знач.), вы́фарбавацца, -буюся, -буешся, -буецца; -буйся (да 1 і 3 знач.), афарбава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -бу́ецца (да 1 знач.) і нафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся (да 3 знач.).
фарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.
1. Пакрываць або насычаць фарбай.
Ф. сцены.
2. Пра нетрывала, няякасна або нядаўна афарбаваныя рэчы: пэцкаць (разм.).
3. Падмалёўваць вусны, вейкі і пад.
|| зак. пафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 і 3 знач.), афарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 знач.) і вы́фарбаваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны (да 1 і 3 знач.).
|| наз. фарбава́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.), афарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.) і пафарбо́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж. (да 1 знач.).
|| прым. фарбава́льны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
фарва́тар, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў вызначаны сігнальнымі знакамі.
Марскі ф.
2. перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці і пад.
Яго творчасць знаходзіцца ў фарватары сусветнай паэзіі.
|| прым. фарва́тарны, -ая, -ае.
фарма... (гл. форма...).
Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: фармазмена, фарматворчасць, фармапласт, фармацэх.