Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фат, -а, М фа́це, мн. -ы, -аў, м.

Пусты, пошлы чалавек, які любіць рысавацца, пазіраваць.

фата́, -ы́, ДМ фаце́, ж.

Галаўны ўбор нявесты: лёгкая белая накідка з кісяі або карунак.

Вясельная ф.

фатава́ты, -ая, -ае (разм.).

Схільны да фатаўства.

|| наз. фатава́тасць, -і, ж.

фатаграфава́цца, -фу́юся, -фу́ешся, -фу́ецца; -фу́йся; незак.

Атрымліваць сваё адлюстраванне пры дапамозе фатаграфіі (у 1 знач.).

|| зак. сфатаграфава́цца, -фу́юся, -фу́ешся, -фу́ецца; -фу́йся.

|| наз. фатаграфава́нне, -я, н.

фатаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; каго-што, незак.

Здымаць фатаграфічным апаратам.

|| зак. сфатаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.

|| наз. фатаграфава́нне, -я, н.

фатаграфі́зм, -у, м.

Знешне дакладнае, літаральнае, але не абагуленае адлюстраванне рэчаіснасці.

фатагра́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

1. Атрыманне вобразаў прадметаў на святлоадчувальных пласцінках, плёнках.

Каляровая ф.

2. Здымак, атрыманы такім спосабам.

Студэнцкая ф.

3. Майстэрня, установа, дзе займаюцца фатаграфаваннем.

|| прым. фатаграфі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

фаталі́зм, -у, м.

Містычная вера ў непазбежнасць лёсу, у тое, што ўсё ў свеце нібы загадзя вызначана наперад.

|| прым. фаталісты́чны, -ая, -ае.

фаталі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.

|| ж. фаталі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

фаталісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. фаталізм.

2. Тое, што і фатальны.

|| наз. фаталісты́чнасць, -і, ж.