Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фа́за, -ы, мн. -ы, фаз, ж.

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н.

Першая ф. месяца.

Вадкая ф.

Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фа́завы, -ая, -ае.

фаза́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем у самцоў.

|| прым. фаза́навы, -ая, -ае.

фазатро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паскаральнік цяжкіх зараджаных часціц.

фа́зіс, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Тое, што і фаза (у 1 знач.).

|| прым. фа́зісны, -ая, -ае.