Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

легалізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Перайсці (пераходзіць) на легальнае становішча.

|| наз. легаліза́цыя, -і, ж.

легалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Перавесці (пераводзіць) на легальнае становішча.

|| наз. легаліза́цыя, -і, ж.

лега́льны, -ая, -ае.

Дазволены законам.

Легальнае становішча.

|| наз. лега́льнасць, -і, ж.

лега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў краінах, дзе пашыраны каталіцызм.

Папскі л.

2. Наогул пасол, пасланнік з рэлігійнай місіяй.

|| прым. лега́цкі, -ая, -ае.

леге́нда¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж.

1. Народнае паэтычнае паданне аб якой-н. гістарычнай падзеі, асобе і інш., што ўспрымаецца як верагоднае.

Сярэдневяковыя легенды.

2. Выдуманы, перабольшаны аповед аб чым-, кім-н., вымысел пра што-н. неверагоднае.

Расказваць легенды аб чым-н.

3. Выдуманыя звесткі пра разведчыка, які выконвае сакрэтнае заданне.

леге́нда², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, леге́нд і -аў, ж. (спец.).

1. Сукупнасць умоўных знакаў і тлумачэнняў да карты, схемы, плана і пад.

2. Надпіс на манеце.

легенда́рны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца легендай¹, мае адносіны да легенды; вядомы толькі па легендах; казачны.

Легендарная аповесць.

2. перан. Незвычайны, небывалы, авеяны славай (высок.).

Л. герой.

3. перан. Выдуманы, непраўдападобны.

Легендарныя чуткі.

|| наз. легенда́рнасць, -і, ж.

легіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Буйное вайсковае злучэнне ў Старажытным Рыме (гіст.).

2. Назва асобных вайсковых часцей у некаторых краінах.

3. перан. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

Ордэн ганаровага легіёна — французскі ордэн часоў Напалеона.

|| прым. легіённы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

легі́раваны, -ая, -ае (спец.).

Пра метал: такі, у склад якога ўведзены іншыя металы для надання яму пэўных уласцівасцей.

Легіраваная сталь.

легіяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Воін, салдат легіёна (у 1 і 2 знач.).

2. Спартсмен, які выступае ў замежных клубах (камандах) па кантракце.

Італьянскі л.

|| прым. легіяне́рскі, -ая, -ае.