легенда́рны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца легендай¹, мае адносіны да легенды; вядомы толькі па легендах; казачны.

Легендарная аповесць.

2. перан. Незвычайны, небывалы, авеяны славай (высок.).

Л. герой.

3. перан. Выдуманы, непраўдападобны.

Легендарныя чуткі.

|| наз. легенда́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)