Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ленава́ты, -ая, -ае.

Крыху лянівы, з адзнакамі ленасці.

Л. хлопец.

|| наз. ленава́тасць, -і, ж.

ленава́цца, ляну́юся, ляну́ешся, ляну́ецца; ляну́йся; незак., з інф.

3 ленасцю адносіцца да справы, ляніва рабіць што-н.

Л. рана ўставаць.

|| зак. паленава́цца, -ляну́юся, -ляну́ешся, -ляну́ецца; -ляну́йся.

ле́насць, -і, ж. (разм.).

Адсутнасць жадання працаваць, схільнасць да гультайства.

леніні́зм, -у, м.

Вучэнне У.

І. Леніна, якое ўяўляе сабой сістэму філасофскіх, эканамічных, сацыяльна-палітычных поглядаў.

ле́нінскі, -ая, -ае.

Створаны У. І. Леніным, уласцівы У. І. Леніну, які адносіцца да паслядоўнага ажыццяўлення прынцыпаў ленінізму.

Л. стыль.

ле́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Драўляная аснова сядла.