Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ле́ма, -ы, мн. -ы, лем, ж.

У матэматыцы: тэарэма, неабходная толькі для доказу інш. тэарэмы.

леманта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (уст.).

Буквар.

|| прым. леманта́рны, -ая, -ае.

лему́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі звярок, падобны на малпу, з падоўжанымі заднімі канечнасцямі, распаўсюджаны на Мадагаскары і Каморскіх астравах.

|| прым. лему́равы, -ая, -ае.

Сямейства лемуравых (наз.).