Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ле́ва.

У выразах: лева руля! лева на борт! — каманды на караблі, лодцы: паварот налева.

лева...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач. левы, напр.: левабаковы, левабярэжны.

левабярэ́жжа, -а, н.

Прастора, што знаходзіцца на левым беразе, прылягае да левага берага ракі.

Л.

Нёмана.

левабярэ́жны, -ая, -ае.

Размешчаны на левым беразе.

Левабярэжная раўніна Прыпяці.

левафланго́вы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на левым флангу.

Л. ўчастак фронту.

левіяфа́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Пра каго-, што-н., хто (што) здзіўляе сваёй велічынёй, сілай (паводле імя біблейскага марскога страшыдлы ці лятаючага дракона).

ле́вы, -ая, -ае.

1. Размешчаны з боку левай рукі, па левы бок.

Л. бераг.

2. Палітычна радыкальны ці больш радыкальны, чым іншыя.

Газеты левага кірунку.

3. Пабочны або незаконны ці атрыманы нелегальным шляхам (пра заробак, тавар і інш.).

Л. рэйс.

Левыя грошы.