Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

леда... (гл. лёда...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «лёда...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: ледакол, ледарэз, ледаспуск, ледасховішча.

ледако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі інш. суднам у льдах.

Атамны л.

|| прым. ледако́льны, -ая, -ае.

ледарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.

2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін, аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу.

|| прым. ледарэ́зны, -ая, -ае.

ледасе́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Род сякеры, кіркі, прызначаны для высякання прыступак у лёдзе пры ўзыходжанні на горныя вяршыні.

|| прым. ледасе́чны, -ая, -ае.

ледаста́ў, -та́ву, м.

Замярзанне ракі, возера, утварэнне суцэльнага ледзянога покрыва; перыяд, у час якога назіраецца такая з’ява.

|| прым. ледаста́ўны, -ая, -ае.

ледахо́д, -у, М -дзе, м.

Рух лёду па цячэнні (у час раставання і ледаставу на рэках).

|| прым. ледахо́дны, -ая, -ае.

ледзяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

Празрыстая цукерка з застылай сумесі цукру з фруктовым сокам.

Смактаць ледзянцы.

|| прым. ледзянцо́вы, -ая, -ае.

ледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца лёдам.

Вада ледзянее.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

Пальцы ледзянеюць.

3. перан. Нямець, заміраць ад жаху.

Сэрца ледзянее.

|| зак. зледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і заледзяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е

|| наз. зледзяне́нне, -я, н.

ледзяні́сты, -ая, -ае.

Які ператварыўся ў лёд, падобны на лёд.

Ледзяністая маса.

|| наз. ледзяні́стасць, -і, ж.

ледзяні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; незак., каго-што.

1. Замарожваць, ператвараць у лёд.

2. Пранізваць холадам.

Мароз л. цела.

Страх л. сэрца (перан.).

|| зак. зледзяні́ць, -ю́, -і́ш, -і́ць.