Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

з’я́ва, -ы, мн. -ы, з’яў, ж.

1. Тое, у чым выяўляецца сутнасць, а таксама наогул усякае праяўленне чаго-н.; падзея, выпадак.

Фізічная з.

Прыродныя з’явы.

Новыя з’явы ў грамадскім жыцці.

2. У п’есе: частка акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца.

з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.

1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

З. ў час.

З. ў суд.

2. Прыйсці, прыбыць.

Дадому сын з’явіўся позна вечарам.

3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

На небе з’явіліся першыя зоркі.

4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

З’явілася новая думка.

5. Стаць, зрабіцца чым-н.

Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. з’яўле́нне, -я, н.

з’яда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і есці (у 1 і 3 знач.).

Хутка з. абед.

З. многа хлеба.

з’ядзе́нне, -я, н.

У выразе: аддаць на з’ядзенне каго (што) каму (неадабр.) —

1) каб хто-н. з’еў.

Аддаць каго-н. на з. ваўкам;

2) перан. пад поўную ўладу, на расправу каму-н.

з’ядна́ны, -ая, -ае.

Дружны, аднадушны, згуртаваны.

З. калектыў.

|| наз. з’ядна́насць, -і, ж.

з’ядна́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

З. супраць агульнага ворага.

|| незак. з’ядно́ўвацца, -аецца.

|| наз. з’ядна́нне, -я, н.

з’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак і дзеянняў.

З. народныя масы.

|| незак. з’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. з’ядна́нне, -я, н.

з’язджа́цца гл. з’ехацца.

з’язджа́ць гл. з’ехаць.

з’ялча́ць гл. ялчаць.