з’яві́цца, з’яўлю́ся, з’я́вішся, з’я́віцца; зак.

1. Прыйсці куды-н. па выкліку, па якой-н. афіцыйнай неабходнасці.

З. ў час.

З. ў суд.

2. Прыйсці, прыбыць.

Дадому сын з’явіўся позна вечарам.

3. Узнікнуць, паказацца перад вачамі, паявіцца.

На небе з’явіліся першыя зоркі.

4. Узнікнуць, пачаць існаваць.

З’явілася новая думка.

5. Стаць, зрабіцца чым-н.

Прастуда з’явілася прычынай хваробы.

З’явіцца на свет — нарадзіцца.

|| незак. з’яўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. з’яўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)