з’е́длівы, -ая, -ае.
Злосна-насмешлівы, ядавіты, які імкнецца дапячы.
З. крытык.
З. тон.
|| наз. з’е́длівасць, -і, ж.
з’езд¹, -а/-у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. з’ехацца.
2. -а. Сход прадстаўнікоў якіх-н. вялікіх арганізацый, груп насельніцтва і пад.
З. славістаў.
|| прым. з’е́здаўскі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).
з’езд², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Месца, па якім з’язджаюць, спуск.
Стромкі з.
з’е́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. Паехаць куды-н. і, пабыўшы, вярнуцца назад.
З. у горад.
З. па дровы.
2. што. Зрабіць непрыгодным ад частай язды або стаптаць, папсаваць частай яздой.
Калёсы зусім з’ездзілі.
З. пожню.
|| незак. з’е́зджваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
з’е́хацца, з’е́дуся, з’е́дзешся, з’е́дзецца; з’е́дзься; зак.
1. Едучы, сустрэцца, сутыкнуцца.
З. на ростанях.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адно месца, прыехаўшы з розных месц (пра многіх).
На вяселле з’ехалася ўся радня.
|| незак. з’язджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. з’езд, -у, М -дзе, м. (да 2 знач.).
з’е́хаць, з’е́ду, з’е́дзеш, з’е́дзе; з’едзь; зак.
1. Едучы, спусціцца з чаго-н.
З. з гары на санках.
2. Едучы, павярнуць у бок.
З. з дарогі.
3. Пакінуць якое-н. жыллё, перасяліўшыся (разм.).
З. з кватэры.
4. перан. Ссунуцца з месца, спаўзці; асунуцца ўніз (разм.).
Шапка з’ехала на патыліцу.
У непрытомнасці жанчына з’ехала на зямлю.
◊
З’ехаць з глузду (разм.) — страціць розум, звар’яцець.
|| незак. з’язджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.