Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зрэагава́ць гл. рэагаваць.

зрэ́б’е, -я, н.

Грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама палатно з такой кудзелі і адзенне з такога палатна.

Ткаць з.

Хадзіць у зрэб’і.

|| прым. зрэ́бны, -ая, -ае.

Зрэбныя ніткі.

З. мех.

зрэ́джаны, -ая, -ае.

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэ́джанасць, -і, ж.

зрэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

1. Прарэдзіць, зрабіць радзейшым (пра пасевы, лес і пад.).

З. густыя ўсходы агуркоў.

2. Пасеяць рэдка, радзей, чым трэба.

З. пасевы.

|| незак. зрэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зрэ́джванне, -я, н.

зрэ́дку, прысл.

1. Іншы раз, час ад часу.

Ён з. заходзіць да нас.

2. Месцамі, дзенідзе.

З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

зрэз, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што-н., а таксама зрэзаная частка чаго-н.; тое, што зрэзана.

З. бервяна.

2. перан. Стан чаго-н. у пэўны перыяд развіцця, руху.

Сінхронны з.

зрэ́заны, -ая, -ае.

Тупы ад доўгага карыстання.

Зрэзанае лязо нажа.

зрэ́зацца, зрэ́жуся, зрэ́жашся, зрэ́жацца; зрэ́жся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.

Нож зусім зрэзаўся.

2. з кім і без дап. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).

Спрачальнікі зрэзаліся.

3. перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).

З. на экзамене.

|| незак. зраза́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

зрэ́заць, зрэ́жу, зрэ́жаш, зрэ́жа; зрэж; зрэ́заны; зак.

1. гл. рэзаць.

2. што. Адрэзаць ці абрэзаць зверху; спілаваць.

З. галінку.

З. гарэлую скарынку.

З. дрэва.

3. што. Разрэзаць на многа частак, зрабіць на чым-н. многа парэзаў ці парэзаць усё, многае для якой-н. мэты.

З. лаўку нажом.

З. салому на корм жывёле.

4. перан., што. Пакрыць барознамі, палоскамі, перасечанымі лініямі.

Канавы зрэзалі ўсё поле.

З. дарогу коламі.

5. перан., што. Скараціць, зменшыць.

З. фонды.

З. ліміты.

|| незак. зраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зрэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую ў вока пранікае святло.

|| прым. зрэ́нкавы, -ая, -ае.