Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зруб, -а, мн. -ы, -аў, м.

Збудаванне з чатырохвугольных вянкоў бярвення.

З. хаты.

Калодзежны з.

|| прым. зру́бавы, -ая, -ае.

зрубі́ць, зрублю́, зру́біш, зру́біць; зру́блены; зак., што.

Пабудаваць з бярвёнаў.

З. хату.

зрудзе́лы, -ая, -ае.

Які зрудзеў; парудзелы.

Зрудзелая газета.

зрудзе́ць гл. рудзець.

зруйнава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ну́ецца; зак.

Разбурыцца, ператварыцца ў руіны або знішчыцца.

У вайну гаспадарка зруйнавалася.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

зруйнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнава́нне, -я, н.

зрух, -у, м.

1. гл. зрушыцца, зрушыць.

2. перан. Прыметнае, значнае паляпшэнне, змяненне ў стане, развіцці чаго-н.

З. у рабоце.

Пазітыўныя зрухі ў жыцці краіны.

3. Гарызантальныя змяшчэнні геалагічнага слоя.

З. зямной кары.

зру́чны, -ая, -ае.

1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.

Зручнае крэсла.

Мне тут зручна (безас., у знач. вык.). Зручна (прысл.) усесціся.

2. Падыходзячы; такі, які патрэбен.

З. выпадак.

|| наз. зру́чнасць, -і, ж.

зру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Скрануцца, рухаючыся, перамясціцца.

З. з месца.

|| незак. зру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. зрух, -у, м. і зрушэ́нне, -я, н.

зру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго-што.

Скрануць, рухаючы; перамясціць.

З. воз з месца.

|| незак. зру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зрух, -у, м. і зрушэ́нне, -я, н.