Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зро́ду, прысл. (разм.).

1. (звычайна з адмоўем). Ніколі, ні разу.

З. такой пшаніцы не бачыў.

2. Ад самага нараджэння.

З. глухі.

зрок, -у, м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

Добры з.

Сапсаваць з.

Страціць з.

|| прым. зро́кавы, -ая, -ае.

З. нерв.

Зрокавая памяць.

зро́слы, -ая, -ае.

1. Які зросся з чым-н. у адно цэлае.

Зрослыя пялёсткі.

Зрослыя арэхі.

2. Пакрыты расліннасцю, зарослы.

Зрослая густой травой пожня.

зро́шчваць гл. зрасціць.