Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жыўле́нне гл. жывіцца.

жы́ўнасць, -і, ж., зб. (разм.).

Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла.

Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.

жыўцо́вы гл. жывец.

жыўцо́м, прысл. (разм.).

1. У жывым стане, жывым.

Узяць ваўка ж.

2. Гвалтоўна, жывасілам.

Вырваць дрэўца ж.

Жыўцом з’есці (праглынуць) (разм.) — нападкамі, ганеннем звесці са свету, загубіць.

жы́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Жывы, рухавы чалавек (разм.).

2. Прыкметнае для вока біццё артэрыі (пераважна на скроні; разм.).

3. Мужчынская палавая клетка; сперматазоід.