Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жы́жа, -ы, ж.

1. Тое, што і жыжка (у 1 знач.).

2. У дзіцячай лексіцы: агонь.

Ж. кусь!

жы́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

1. Цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў.

Ж. з гразі і снегу.

2. Вадкая частка стравы.

Зліць жыжку з супу.

|| памянш.-ласк. жы́жачка, -і, ДМ -чцы, ж.