Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жэлаці́н, -у, м. і жэлаці́на, -ы, ж.

Бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан (выкарыстоўваецца ў кулінарыі, медыцыне і пад.).

|| прым. жэлаці́навы, -ая, -ае.

жэле́, нескл., н.

1. Салодкая студзяністая страва, прыгатаваная з жэлаціну, фруктовых і ягадных сокаў, малака і пад.

2. Студзяністая маса, якая атрымліваецца пры працяглай варцы мяса, рыбы, касцей.

|| прым. жэле́йны, -ая, -ае.

жэ́мчуг, -у, мн. -і, -аў, м.

Цвёрдае рэчыва, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў і мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага (радзей чорнага) колеру, ужыв. як каштоўнае ўпрыгожанне.

Нітка жэмчугу.

|| прым. жамчу́жны, -ая, -ае.

Ж. промысел.

Жамчужнае зерне.

жэньшэ́нь, -ю, м.

Далёкаўсходняя травяністая расліна сямейства араліевых, корань якой выкарыстоўваецца як лекавы і танізуючы сродак.

Ж. — корань жыцця.

|| прым. жэньшэ́невы, -ая, -ае.

жэ́рабя, -я, н.

1. Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), што выцягваецца наўгад з шэрагу такіх жа прадметаў пры вызначэнні права на што-н., чарговасці і пад.

Цягнуць ж.

2. перан. Лёс, доля.

жэ́рах, -а, мн. -і, -аў, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі ніжнімі плаўнікамі.

жэ́рдка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Шост з доўгага тонкага ствала дрэва, ачышчанага ад галля.

|| зб. жэ́рдзе, -я, н.

|| памянш.-ласк. жэ́рдачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. жардзяны́, -а́я, -о́е.

жэ́рці, жару́, жарэ́ш, жарэ́; жаро́м, жараце́, жару́ць; жор, жэ́рла; жары́; незак., каго-што і без дап. (разм.).

Прагна і многа есці (пра жывёл, чалавека; груб.).

|| зак. зжэ́рці, зжару́, зжарэ́ш, зжарэ́; зжаро́м, зжараце́, зжару́ць; зжор, зжэ́рла; зжары́; зжо́рты.

жэст, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рух рукі, галавы, які абазначае што-н. або суправаджае размову.

Энергічны ж.

Мова жэстаў.

2. перан. Які-н. наўмысны ўчынак, разлічаны на знешні эфект.

Зрабіць высакародны ж.

Гэта ўсяго толькі ж.

жэстыкулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

Рабіць жэсты (у 1 знач.).

Ж. міліцэйскім жазлом.

|| наз. жэстыкулява́нне, -я, н.