Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жне́йка, -і, ДМ жне́йцы, мн. -і, жне́ек, ж.

1. гл. жнец.

2. Тое, што і жняярка.

жнец, жняца́, мн. жняцы́, жняцо́ў, м.

Той, хто жне ўручную, сярпом.

|| ж. жняя́, -і́, мн. жне́і і (з ліч. 2, 3, 4) жняі́, жней.

|| ласк. жне́йка, -і, ДМ жне́йцы, мн. -і, жне́ек, ж.

жні́ва гл. жніво.

жні́вень, жні́ўня, м.

Восьмы месяц каляндарнага года, апошні летні месяц.

|| прым. жні́веньскі, -ая, -ае.

жніво́, -а́ і жні́ва, -а, н.

1. Уборка збожжавых культур жатнай тэхнікай.

2. Час такой уборкі.

Ж. ў разгары.

3. Зжатая збажына; ураджай.

|| прым. жні́ўны, -ая, -ае.

Жніўныя песні.

жняя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Жатная машына.