Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жаўта... (гл. жоўта...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «жоўта...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: жаўтагруды, жаўтадзюбы, жаўтазём, жаўталісты, жаўтароты, жаўтаскуры.

жо́лаб, -а, мн. жалабы́, жалабо́ў, м.

1. Прадаўгаватае паглыбленне, зробленае ў чым-н., а таксама прыстасаванне з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-н.

2. Кармушка для жывёлы.

|| памянш. жалабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. жалабо́вы, -ая, -ае.

жо́луд, -а, М -дзе, мн. жалуды́, жалудо́ў, м.

Плод дуба.

|| прым. жалудо́вы, -ая, -ае.

Жалудовая шкарлупіна.

жо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа.

У добрага мужыка — добрая ж. (прыказка).

|| ласк. жо́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. жо́нчын, -а, -ы.

жор, -у, м.

Перыяд, калі рыба з прагнасцю кідаецца на яду.

Адразу пасля нерасту ў шчупакоў пачынаецца ж.

жо́раў, -рава, мн. -равы, -раваў, м.

Тое, што і журавель¹.

жо́рны, -аў.

Ручны млын з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх пераціраюць зерне на муку.

|| прым. жарнавы́, -а́я, -о́е.

жо́рсткі, -ая, -ае.

1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.

Ж. чалавек.

Жорсткая расправа.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру, ступень.

Жорсткая барацьба.

Жорсткія баі.

3. перан. Строгі, такі, які не дапускае выключэнняў.

Ж. рэжым.

Жорсткія ўмовы.

4. Пра ваду, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.

|| наз. жо́рсткасць, -і, ж.

жо́ўклы, -ая, -ае.

Пажаўцелы, жоўты.

Ж. ліст.

жо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; жоўк, -кла; -ні; незак.

Рабіцца жоўтым, жаўцець.

Жоўкнуць на асіне лісточкі.

|| зак. зжо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; зжоўк, -кла; -ні і пажо́ўкнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; пажо́ўк, -кла.